Аўстралійскі штат прыродных катастроф ізноў церпіць бедства

14 октября 2013
Новы Паўднёвы Уэльс ахапіла полымем. Лясныя пажары ўшчыльную падабраліся да Сіднея. Асабліва няпростая сітуацыя склалася ў заходніх раёнах гэтага найбуйнейшага ў Аўстраліі горада, дзе знаходзяцца спартыўныя аб'екты. Але не ва ўсім вінаватая толькі прырода. Нядаўні пажар на паркоўцы, дзе згарэла паўсотні аўтамабіляў, - справа чалавека, якога, дарэчы, ужо шукае паліцыя. Камеры назірання зафіксавалі, як невядомы кінуў на пол непатушаную цыгарэту.