Аўстралійскі штат Куінсленд пацярпеў ад рэкордных дажджоў

29 января 2019

За двое сутак тут выпала каля шасцісот дваццаці міліметраў ападкаў. Ад ліўняў узровень вады ў мясцовай рацэ падняўся да 12,5 метра. Гэта наймацнейшая паводка ў Аўстраліі за 118 гадоў. Вядома аб адным загінуўшым. Затапіла шматлікія дарогі і фермы. Паведамляецца пра масавую гібель буйной рагатай жывёлы.