Малады чалавек патрапіў у бальніцу з найцяжэйшымі траўмамі, пасля таго як захацеў паплаваць разам са зграяй белых кітоў. Яны апынуліся ў раёне знакамітага пляжа Бондзі ў Сіднеі. Паводле слоў відавочцаў, адно з млекакормячых памерам з аўтобус стукнула сёрфінгіста хвастом. Удар быў такой сілы, што мужчыну падкінула на некалькі метраў над вадой. Выратавалі экстрэмала яго сябры.














