Аўстралійскіх каал рыхтуюць да абдымкаў з палітыкамі

6 ноября 2014

У запаведніку каал у аўстралійскім Брысбене поўным ходам ідзе падрыхтоўка да саміту Вялікай дваццаткі. Да яго застаецца менш як 2 тыдні. Звяркоў рыхтуюць да абдымкаў з высокапастаўленымі гасцямі. Магчыма, вельмі хутка яны змогуць апынуцца ў руках Барака Абамы або Агелы Меркель. Паводле слоў галоўнага кіраўніка запаведніка, сустрэча з кааламі - гэта неабходны пункт праграмы пры наведванні Аўстраліі. У Брысбене іх жыве больш як 100 асобін. Дарэчы, многія з іх ужо ведаюць, што такое пасядзець на сусветных знакамітасцях. Сярод іншых іх абдымалі тэнісіст Роджэр Федэрэр, акцёр Джон Траволта, а таксама спявачкі Мэрая Керы, Тэйлар Свіфт і Нікі Мінаж.