Аўстралійскія журналісты паведамілі сенсацыйную навіну

19 ноября 2014

Нібыта брытанская каралева Лізавета II да Новага года рыхтуецца перадаць прастол свайму ўнуку Уільяму і яго жонцы Кейт. Больш за тое, рэпарцёры, са спасылкай на свае крыніцы ў Букінгемскім палацы, сцвярджаюць, рашэнне каралевы ўжо падтрымалі высокапастаўленыя каралеўскія саветнікі, а таксама брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран.
Пайсці на такі крок, па меркаванні выдання Woman's Day Magazine, каралеву Лізавету падштурхнуў нядаўні замах на яе жыццё. У прэс-службе Брытанскага каралеўскага двара адмовіліся даваць каментарыі на гэты конт.