Аўстралійскія ўлады часова спынілі пошукі знікшага Боінга-777

25 марта 2014

Аўстралійскія ўлады часова спынілі пошукі знікшага Боінга-777, які належаў Малайзійскім авіялініям. Рашэнне прынята ў сувязі са штормам у Індыйскім акіяне, дзе, мяркуючы па ўсім, упаў лайнер. Раней ва ўрадзе Малайзіі пацвердзілі, што ніхто з пасажыраў рэйса, хутчэй за ўсё, не выжыў.


Штармавы вецер і хвалі пакуль не дазваляюць авіяцыі весці назіранні ў сектары пошукаў. Ісці трэба на нізкай вышыні. Нагадаем, самалёт ляцеў у ноч на 8 сакавіка з Куала-Лумпура ў Пекін і знік з радараў. На яго борце знаходзіліся 239 чалавек