Аўстралійскія навукоўцы выявілі найстаражытнейшы кратар на Зямлі

23 января 2020
Нечаканае адкрыццё зрабілі аўстралійскія навукоўцы. Яны выявілі, што кратару пад назвай Ярабуба, які знаходзіцца на захадзе краіны, больш за два мільярды гадоў. А метэарыт, які стварыў яго, мог стаць прычынай канца ледніковага перыяду. Удар касмічнага цела прывёў да выпарэння паўтара трыльёна тон лёду, а вадзяны пар, які ўтварыўся, мог стаць галоўнай прычынай разагравання планеты. Дарэчы, 70-кіламетровы кратар  быў выяўлены яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму. Увесь гэты час навукоўцам не атрымлівалася высветліць яго ўзрост.