Аўстралія сёння адзначае нацыянальнае свята

26 января 2019

Па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы. Сярод іх цырымонія ўзняцця флага ў Мельбурне і цырымонія прывітання новых грамадзян у Сіднэі. Ва ўсіх штатах пройдуць парады, фестывалі і канцэрты. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Пітэра Косграўва і аўстралійскі народ з нацыянальным святам.