Аўстралія сёння ў шматлікіх месцах менш за ўсё нагадвае Зялёны кантынент. Наймацнейшыя лясныя пажары ўжо знішчылі амаль сто жылых дамоў. На шляху агню цэлыя пасёлкі. Пачалася масавая эвакуацыя насельніцтва. Яшчэ адна праблема - з'едлівы дым. Яго распаўсюджванню спрыяе моцны вецер. Задыхаюцца нават у буйных гарадах. Нягледзячы на ўсе намаганніі ратавальнікаў, якія працуюць круглыя суткі, справіцца з агнём не атрымліваецца. З'яўляюцца ўсё новыя ачагі. Улады прызнаюць, што такога ўзроўню пажарнай небяспекі не было больш за 10 гадоў. Паміж тым, усё часцей сярод галоўных версій з чаго ўсё пачалося - указваюць на вайскоўцаў. Гэткія моцныя пажары маглі справакаваць выбухі падчас вучэнняў на адным з палігонаў.














