Аўстралія павышае ўзровень тэрарыстычнай пагрозы

12 сентября 2014

Упершыню за апошнія дзесяцігоддзі гэты паказчык падняўся да высокага. Паводле слоў аўстралійскага прэм'ера Тоні Эбата, службы разведкі не маюць інфармацыі пра напады, якія рыхтуюцца. Тым не менш у Канберы асцерагаюцца, што джыхадзісты паспрабуюць адпомсціць аўстралійцам за падтрымку ЗША ў барацьбе з групоўкай Ісламская дзяржава. На тыдні супрацоўнікі федэральнай паліцыі Аўстраліі абшукалі адзін з ісламскіх цэнтраў у прыгарадзе Брысбена. Арыштаваныя 2 чалавекі. Іх вінавацяць у вербаванні ў Ісламскую дзяржаву.