Пра гэта сёння ў Канберы падчас сенацкіх слуханняў заявіў Міністр замежных спраў Аўстраліі Боб Кар. Паводле яго слоў, такі курс з пункту погляду ўрада не сумяшчальны з ацэнкай таго, што зараз адбываецца ў Сірыі. Найбольш эфектыўнымі метадамі ў плане ўрэгулявання сірыйскага крызісу ў Канберы бачаць гуманітарную дапамогу, а таксама палітычную волю, таму выступаюць за хутчэйшае скліканне Жэнеўскай канферэнцыі.














