Авіяўдары ідуць па пазіцыях "Ісламскай дзяржавы" ў іракскім Тыкрыце

26 марта 2015
Іх наносіць міжнародная кааліцыя - ЗША і іх саюзнікі. Тут варта адзначыць, што да гэтага яны не аказвалі прамую паветраную падтрымку іракскім урадавым сілам. Нагадаем, у пачатку гэтага месяца армія Ірака пачала аперацыю па аднаўленні кантролю над Тыкрытам. Гэты горад лічыцца адным з галоўных апорных пунктаў ісламістаў. Паводле звестак улад, колькасць экстрэмісцкай групоўкі ў Іраку складае 10 000 баевікоў.