Авіякампанія Люфтганза ўжо адмяніла больш чым 200 рэйсаў

5 сентября 2014

Пілоты працягваюць баставаць. Люфтганза з-за гэтага ўжо адмяніла больш як 200 рэйсаў. Такім чынам, каля 25 тысяч пасажыраў могуць не вылецець своечасова. Вядома, што, перш за ўсё, палёты прыпыняць на ўнутраных і еўрапейскіх лініях з Франкфурта-на-Майне і ў зваротным кірунку. Прычына незадаволенасці лётчыкаў - намер кіраўніцтва самай буйной нямецкай авіякампаніі павысіць узроставую мяжу для выхаду на пенсію ў 55 гадоў.