Авіякампанія "Аліталія" адмяніла больш за 300 рэйсаў праз забастоўку пілотаў і бортправаднікоў

21 мая 2019

Стачка падоўжыцца сёння ўвесь дзень. У асноўным гаворка ідзе аб унутраных пералётах, а таксама некалькіх міжнародных рэйсах. У забастоўцы ўдзельнічаюць і працаўнікі некалькіх невялікіх італьянскіх авіякампаній. Прафсаюзы патрабуюць паляпшэння ўмоў працы. Таксама яны занепакоеныя будучыняй "Аліталіі". Кампанія ўжо два гады перажывае фінансавыя цяжкасці і не можа знайсці пакупніка.