Авіякатастрофа ў Паўднёвым Судане

20 марта 2017

Пасажырскі лайнер упаў прама ў аэрапорце горада Вау. На яго борце знаходзіліся 44 чалавекі. Спачатку прыходзілі звесткі, што ўсе яны загінулі, але пазней агенцтва Франс Прэс напісала, што 14 пасажырам удалося выжыць. І гэтую інфармацыю пацвердзілі ўлады Паўднёвага Судана. Паводле звестак прадстаўнікоў аэрапорта, выжылі 20 чалавек. Сярод іх экіпаж самалёта. Трагедыя здарылася сёння днём. Акалічнасці і прычыны ўдакладняюцца.