Авіякатастрофа ў Казахстане. Загінуў увесь экіпаж ваеннага верталёта

28 марта 2019

У Казахстане разбіўся  ваенны  верталёт Мі-8. На борце знаходзіўся экіпаж  з 13-ці чалавек. Усе яны загінулі. Машына вучэнняў  накіроўвалася  ў складзе звяна з чатырох баявых верталётаў з горада Актау ў Шымкент. Палёт праходзіў у складаных  умовах  надвор’я і ў цёмны час сутак. Мінабароны і МУС Казахстана  пачалі расследаванне. Узбуджана справа  паводле  артыкула "Парушэнне бяспекі палётаў".