Авіякатастрофа ў Казахстане. Неабыякавых просяць прыходзіць у пункты здачы крыві

27 декабря 2019
Галоўныя версіі прычыны авіякатастрофы ў Казахстане - памылка пілота альбо тэхнічная няспраўнасць самалёта. Сёння раніцай у Алматы адбылося крушэнне лайнера мясцовых авіяліній. На борце знаходзіліся 98 чалавек, загінулі 12, дзясяткі  ў бальніцах. Неабыякавых просяць прыходзіць у пункты здачы крыві, а следчая камісія пачала расшыфроўку бартавых самапісцаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву ў сувязі з авіякатастрофай недалёка ад Алматы.