Авіякатастрофа ў Казахстане

27 декабря 2019
Тэрміновая навіна! Пасажырскі самалёт авіякампаніі "Бек Эйр" пацярпеў крушэнне ў Казахстане. У 4:22 па Мінску рэйс з Алматы накіраваўся ў Нур-Султан, але неўзабаве пасля вылету знік з радараў і хвілін праз 25 быў выяўлены на зямлі.
Паведамляецца, што пры ўзлёце самалёт страціў вышыню, прабіў бетонную агароджу і сутыкнуўся з двухпавярховай пабудовай. Пасля крушэння ўзгарання не было. На борце знаходзіліся 100 чалавек:  95  пасажыраў і 5 членаў экіпажа. Паводле апошніх звестак, загінуўшых 9, сярод іх 6 дзяцей. Яшчэ 9 чалавек пацярпелі.