Авіябаза правінцыі Хомс у Сірыі падвергнулася ракетнаму ўдару

9 апреля 2018

Тэрміновыя паведамленні ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Сірыі. Авіябаза правінцыі Хомс падвергнулася ракетнаму ўдару. Ёсць загінуўшыя і параненыя. СМІ не выключаюць, што атака арганізавана сіламі ЗША. У Пентагоне ўжо заявілі аб недатычнасці. Эксперты мяркуюць, што прычынай стала размеркаванне зон уплыву ў раёнах нафтавых радовішчаў Сірыі.

Між тым, сёння Савет Бяспекі ААН правядзе адразу два пасяджэнні. Адно з іх ініцыявана адразу дзевяццю краінамі - па меркаванай хімічнай атацы ў сірыйскім горадзе Дума. У МЗС Расіі назвалі паведамленні аб дачыненні да хіматакі сірыйскіх урадавых сіл інфармацыйным укідам.

Іншае пасяджэнне Савета Бяспекі склікаецца паводле ініцыятывы Расіі і прысвечана пагрозе міжнароднаму міру.