Аварыю ракеты "Саюз" справакавала няспраўнасць аднаго з клапанаў

12 октября 2018

Няспраўнасць аднаго з клапанаў справакавала аварыю першай ступені ракеты "Саюз" пасля запуску з Байканура. Аб папярэдняй выснове дзяржкамісіі паведаміла "Інтэрфаксу" крыніца, знаёмая з ходам расследавання. Між тым, паводле яе слоў, перад стартам механізм прайшоў усе стадыі праверкі. Аднак праз дзве хвіліны пасля запуску адбылася аварыя. Расійскі касманаўт Аляксей Аўчынін і амерыканскі астранаўт Нік Хейг, якія знаходзіліся на борце, не пацярпелі. Апарат прызямліўся ў Казахстане.