Аварыйная пасадка ў Новасібірску. Ан-124, які вылецеў у Вену, вымушаны быў вярнуцца ў аэрапорт з-за адмовы сістэм радыёсувязі. Падчас прызямлення самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. У паветры ад яго адвалілася дэталь, якая прабіла дах склада. У машыны часткова разбураныя шасі і крылы. На борце знаходзіліся 14 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, ніхто з іх не пацярпеў. Паводе слоў відавочцаў, самалёт садзіўся з дымлівым рухавіком. Прычыны таго, што адбылося, удакладняюцца.
Аварыйная пасадка Ан-124 у Новасібірску
13 ноября 2020













