Аварыя ў Падмаскоўі

20 мая 2014
Шаснаццаць вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек. Два з іх пры падзенні зачапілі пасажырскі цягнік Масква - Кішынёў, што праходзіў паблізу. У выніку сутыкнення некалькі яго вагонаў таксама заваліліся на бок. Паводле звестак Мінтранспарту Малдовы, загінулі 9 чалавек, 50 атрымалі траўмы. Папярэднія прычыны надзвычайнага здарэння - злом у цялежках вагона грузавога цягніка або рэйка, якая лопнула.