Атмасфера ў Каталоніі распальваецца

22 сентября 2017
Прызначаны на 1 кастрычніка рэферэндум аб незалежнасці Мадрыд лічыць незаконным. У сутычкі з паліцыяй перарасла шматтысячная акцыя пратэсту ля будынка Савета па эканоміцы аўтаноміі. Людзі патрабуюць спыніць вобыскі, якія праводзяць супрацоўнікі Грамадзянскай гвардыі. Сілавікоў не выпускалі з будынка. Паліцыі прыйшлося адціснуць дэманстрантаў ад уваходу. Каталонія вінаваціць Мадрыд ва ўстанаўленні дэ-факта рэжыму надзвычайнага становішча. Да прыхільнікаў плебісцыту далучыліся спартыўны клуб "Барселона", а таксама докеры порта, якія адмаўляюцца абслугоўваць лайнер-казарму з паліцэйскімі на борце.