Непагадзь абрынулася на ўсходнія штаты. За лічаныя гадзіны завея пашкодзіла лініі электраперадачы, пакінула дзясяткі тысяч амерыканцаў без святла. Вуліцы буйных мегаполісаў патанаюць у снезе. У некаторых раёнах вышыня снежнага покрыва складае 25 сантыметраў. Улады Фларыды, Джорджыі, Вірджыніі, Паўночнай Караліны ўвялі надзвычайнае становішча. З-за непагадзі ў Нью-Ёрку часова прыпынена праца двух міжнародных аэрапортаў.
Атлантычнае ўзбярэжжа ЗША пад уладай снежных бур
5 января 2018













