Атакі ў Афганістане. Дзясяткі загінуўшых і пацярпелых

17 сентября 2019

Атака ў афганскай правінцыі Праван: магутны выбух прагрымеў на перадвыбарным мітынгу прэзідэнта краіны. Загінулі не меней за  24 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні. Паведамляецца, што выбуховае прыстасаванне было прымацавана да паліцэйскай машыны. Яго прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані падчас выбуху не пацярпеў. Пасля інцыдэнту штаб кіраўніка дзяржавы прыняў рашэнне працягнуць агітацыйнае мерапрыемства. 

Яшчэ два выбухі прагрымелі сёння ў Кабуле: адзін - каля пасольства ЗША, другі - недалёка ад амерыканскай ваеннай базы. Загінулі не меней як шэсць чалавек. Адказнасць за ўсе тры напады ўзяў на сябе радыкальны рух "Талібан".