Атака ў цэнтры Сіднея. Ёсць ахвяры

13 августа 2019

Адна жанчына загінула і яшчэ адна з цяжкімі раненнямі шпіталізаваная ў выніку разні ў цэнтры Сіднея. Некалькі гадзін таму малады мужчына, узброены мачэтэ, з крыкамі "Алах акбар" напаў на людзей. Зламысніка злавілі і нейтралізавалі мінакі да прыезду паліцыі. Злачынец арыштаваны. Яго матывы невядомыя. Паводле папярэдніх звестак, ён не знаходзіўся ў спісе падазроных у тэрарыстычнай дзейнасці. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што мужчына ўцёк з псіхіятрычнай клінікі некалькі дзён таму, дзе праходзіў прымусовае лячэнне.