Атака на турыстаў. Выбух прагрымеў у Каіры

20 мая 2019

Тэрарысты атакавалі турыстычны аўтобус у Каіры. Пацярпелі 17 чалавек - гэта грамадзяне ПАР і Егіпта. Выбух прагрымеў побач з пірамідамі Гізы ля Вялікага егіпецкага музея, які будуецца і павінен адкрыцца ў наступным годзе. Самаробнае прыстасаванне спрацавала ў той момант, калі аўтобус праязджаў паблізу. Гэта другі выпадак за апошнія паўгода, калі ахвярамі атак у Егіпце становяцца турысты. У снежні трое в'етнамцаў і мясцовы гід таксама загінулі ў выніку выбуху прыдарожнай бомбы.