Астэроід памерам з дзевяціпавярховы дом праляціць побач з Зямлёй

5 марта 2014

Астэроід памерам з дзевяціпавярховы дом праляціць побач з Зямлёй сёння ноччу. Нябеснае цела пад грознай назвай DX-110 было выяўлена ў канцы лютага з дапамогай комплексу Пэн-Старс на Гаваях. Астэроід значна большы за метэарыт, які ўпаў год назад пад Чэлябінскам. Спецыялісты з НАСА супакоілі зямлян - асцерагацца сутыкнення з астэроідам не варта. Адлегласць паміж яго траекторыяй і зямной арбітай будзе амаль 300 тысяч кіламетраў. Убачыць няўзброеным вокам астэроід не атрымаецца. Патрэбен хаця б напаўпрафесійны тэлескоп.