Фантастыка наяве. Армія ЗША выпрабоўвае экзаскелет, які не стамляецца. Прылада дазваляе салдатам лёгка пераадольваць вялікія адлегласці на складанай мясцовасці. У яе ўключаныя некалькі мініяцюрных серва-прывадаў, якія і забяспечваюць рух. Экзаскелет важыць больш за шэсць кілаграмаў і можа працаваць да 16 гадзін. Тэсціраванне на палігоне плануецца ў снежні.
Армія ЗША выпрабоўвае экзаскелет, які не стамляецца
28 мая 2018













