Армія Ізраіля працягвае наземную аперацыю на палесцінскіх землях. Па заяве вайскоўцаў, узята пад кантроль і зачышчана заходняя частка горада Газа. Ідзе і штурм шпіталяў. Паводле інфармацыі ЦАХАЛ, побач з бальніцай "Аль-Шыфа" знойдзена цела адной з выкрадзеных 7 кастрычніка закладніц. Таксама на тэрыторыі медустановы выявілі аўтамабіль са зброяй і шахту тунэлю. Аднак у ХАМАС гэтыя заявы аспрэчваюць і называюць адкрытай пастаноўкай і прапагандай.
Вядуцца баі і на Заходнім беразе. Ізраільскія войскі штурмуюць лагер бежанцаў Джэнін. Вайскоўцы прасоўваюцца ўнутр кварталаў з некалькіх кірункаў, у аперацыі ўдзельнічаюць больш як 80 баявых машын і бульдозеры.
Неспакойная сітуацыя і на мяжы з Ліванам. Ізраільскія ВПС нанеслі ўдары па аб'ектах "Хезбалы" ў адказ на абстрэлы сваёй тэрыторыі.













