Армія Ізраіля сёння аб'явіла аб пачатку ваеннай аперацыі супраць руху ХАМАС

8 июля 2014
Гэта адказ на ракетны абстрэл. За суткі палесцінскія экстрэмісты выпусцілі з сектара Газа ў бок Ізраіля больш за 50 снарадаў. Частку ракет адбіў Жалезны купал - сістэма ізраільскіх СПА. Але некаторыя снарады ўсё ж разарваліся на зямлі. Нагадаем, новы віток канфлікту ўспыхнуў пасля жорсткіх забойстваў аднаго палесцінскага і трох ізраільскіх падлеткаў.