Армія Ірака насамрэч не жадае ваяваць з ісламістамі

25 мая 2015

Армія Ірака, якая саступіла баевікам "Ісламскай дзяржавы" горад Рамадзі ў правінцыі Анбар, насамрэч не жадае ваяваць з ісламістамі. Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Эштан Картэр. Ён выказаў незадаволенасць дзеяннямі ўрадавых сіл, якія раней адступілі з Рамадзі і пакінулі баевікам вялікую колькасць узбраення і тэхнікі. За апошнія месяцы ісламісты ўзялі пад кантроль палову тэрыторыі Ірака і Сірыі. Раней у арабскай рэспубліцы прадстаўнікі "Ісламскай дзяржавы" пакаралі больш за 400 жыхароў Пальміры. Большасць забітых - жанчыны і дзеці. Баевікі абвінавацілі іх у супрацоўніцтве з сірыйскімі ўладамі і невыкананні загадаў "Ісламскай дзяржавы".