Армія баевікоў імкліва набліжаецца да іракскай сталіцы

12 июня 2014

Армія баевікоў экстрэмісцкай арганізацыі Ісламская дзяржава ў Іраку і Леванта імкліва набліжаецца да іракскай сталіцы. Сёння баевікі ўжо акупіравалі гарадок Самару. Да Багдада - сто дваццаць кіламетраў. Адзінай надзеяй улад застаецца насельніцтва, якому ўжо пачалі раздаваць зброю. Іракскія баевікі, якія раней захапілі Масул, абрабавалі там некалькі банкаў, завалодалі золатам і сотнямі тысяч долараў. Зараз не выключана, што Ісламская дзяржава ў Іраку і Леванта стала адной з найбагацейшых тэрарыстычных груповак планеты. Тым часам амерыканская газета New York Times апублікавала матэрыял, з якога вынікае, што яшчэ ў мінулым месяцы прэм'ер-міністр Ірака прасіў нанесці авіяўдар па пазіцыях ісламскіх баевікоў на поўначы краіны. У Вашынгтоне адпраўляць авіяцыю ў Ірак адмовіліся.