Арменія сёння пераходзіць на парламенцкую форму кіравання

9 апреля 2018

Працэс будзе лічыцца завершаным пасля ўваходжання на пасаду новага прэзідэнта. Ім быў абраны Армен Саркісян, які раней быў паслом краіны ў Вялікабрытаніі. Улада зараз будзе засяроджаная ў руках прэм'ер-міністра. Чакаецца, што ім стане ранейшы прэзідэнт краіны Серж Саргсян, лідар Рэспубліканскай партыі, у якой у парламенце абсалютная большасць. Дэпутаты выберуць кіраўніка ўрада Арменіі 17 красавіка.