Арменія святкуе сёння 26-ю гадавіну незалежнасці

21 сентября 2017
 Традыцыйна святочныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне. У гэты дзень прэзідэнт Арменіі ўручае дзяржаўныя ўзнагароды за заслугі і дасягненні ў галінах абароны, эканомікі, навукі, культуры і спорту. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з нацыянальным святам. Беларускі лідар выказаў упэўненасць, што далейшая актывізацыя двухбаковага дыялогу і нарошчванне супрацоўніцтва ва ўсіх кірунках у поўнай меры адпавядаюць інтарэсам беларускага і армянскага народаў.