Арменія вызначыла парадак далучэння да Мытнага саюза

24 января 2014

Арменія вызначыла парадак далучэння да Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Паводле слоў прэм'ер-міністра краіны Тыграна Саркісяна, усе звязаныя з гэтай важнай падзеяй мерапрыемствы пройдуць дакладна ў тэрмін. У прыватнасці, да мая гэтага года павінен быць гатовы тэкст дагавора аб далучэнні. Яго распрацоўкай зараз займаюцца ўдзельнікі 22 спецыяльных груп. Гэта вядучыя эксперты ў сферах эканомікі і права Арменіі.