Аркадзя Бабчанкі быў забіты трыма стрэламі ў спіну

30 мая 2018

На месцы забойства журналіста Аркадзя Бабчанкі знойдзеныя тры гільзы калібру 9 міліметраў ад пісталета Макарава. У праваахоўных органах таксама пацвердзілі, што ўсе тры стрэлы былі зробленыя ў спіну. Бабчанка быў забіты 29 мая ў Кіеве.

Гібель Аркадзя Бабчанкі - далёка не першы выпадак гучнага заказнога забойства ва Украіне. Улетку 2016 у Кіеве ў сваім аўтамабілі быў падарваны расійскі журналіст, выхадзец Беларусі Павел Шарамет.

Увесну мінулага года ў цэнтры сталіцы кілер застрэліў былога дэпутата расійскай Дзярждумы Дзяніса Вараненкава. Усяго з 2013 ва Украіне загінулі альбо былі забітыя 19 журналістаў.