Арабская восень

1 декабря 2019
Хваля пратэстаў не сціхае на Блізкім Усходзе. У Іране прычынай стала ўведзенае 16 лістапада павышэнне цэн на бензін у два разы. Але нават хуткая рэакцыя ўлад і адмена распараджэння пасля распачатых беспарадкаў  не спыніла дэмарш.

Прычыны куды больш глабальныя,  чым проста цэны на паліва. Тэгеран адчуў наймацнейшы за апошнія 40 гадоў санкцыённы  ціск. Новая цэнавая  палітыка  апынулася толькі спробай выратаваць агульную сітуацыю ў краіне.

Калісьці ўсё гэдак жа пачыналася і ў Іраку. Садама ўжо няма даўно, але іракцаў ужо не спыніць. Ужо другі месяц там працягваюцца беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй. Прэм'ер-міністр Ірака Адзіль Абдэль-Махдзі ўчора накіраваў прашэнне аб адстаўцы. Рашэнне прынята на фоне пратэстаў з рэвалюцыйным прысмакам і неабыякімі маштабамі - гэты самы масавы антыўрадавы рух з часу  звяржэння рэжыму Садама Хусейна ў 2003 годзе. 

Такая ж  сітуацыя і ў Ліване. У сярэдзіне кастрычніка ўрад вырашыў увесці падатак на выкарыстанне месенджэра WhatsApp. 6 долараў за месяц сталі фармальнай прычынай да пратэстаў. І нават адмена падатку і прыняцце новых рэформ пад дыктоўку абуранага натоўпу, не дапамагло. 

Рэцэпт пратэстаў немудрагелісты: нафтавая залежнасць і напал у грамадстве з-за санкцыённага ціску. Пакуль адны прымячаюць у гэтым розгаласы "Арабскай вясны", другія  спадзяюцца, што рэгіён не заразіўся хранічнымі пратэстамі. Дык  што ж агульнага ў сённяшніх пратэстаў на Блізкім Усходзе, і хто распаўсюджвае рэвалюцыйныя ідэі - разважала Марыя Петрашко.