Apple: Галасавы памочнік Siri слухаў, запісваў і расшыфроўваў размовы

29 августа 2019

Кампанія Apple зрабіла прызнанне: галасавы памочнік Siri слухаў, запісваў і расшыфроўваў размовы. Прычым для гэтага кампанія наймала субпадрадчыкаў, яны пастаянна слухалі канфідэнцыяльную інфармацыю і прыватныя размовы. У Apple растлумачылі гэта неабходнасцю кантролю якасці распазнання мовы галасавым памочнікам. І супакоілі карыстальнікаў: зараз ад маніторынгу якасці распазнання мовы можна адмовіцца.