Антоніа Гутэрыш: Прыродныя пажары, раставанне леднікоў, засуха і агульнае забруджванне свету - звёны аднаго ланцуга

25 сентября 2020
Прыродныя пажары, раставанне леднікоў, засуха і агульнае забруджванне свету - звёны аднаго ланцуга. Аб гэтым заявіў Генеральны сакратар ААН. Антоніа Гутэрыш заклікаў краіны падчас аднаўлення эканомікі аддаваць прыярытэт "зялёным" тэхналогіям, што для гэтага ў краін ёсць трыльёны долараў.  Антоніа Гутэрыш таксама заклікаў усе фінансавыя структуры абмежаваць фінансаванне "бруднай" прамысловасці. Паводле яго слоў, з-за чалавечага фактару летась выкіды вуглякіслага газу паставілі антырэкорд, павялічыўшыся за 30 гадоў больш чым у паўтара раза.