ЗША, Бразілія і Індыя застаюцца сусветнымі лідарамі па колькасці смерцяў ад каранавіруса. У ЗША ахвярамі COVID-19 сталі больш за 700 тысяч чалавек. У Бразіліі гэтая адзнака ўшчыльную наблізілася да 600 тысяч. А ў Індыі ад хваробы памерлі 450 тысяч.
Каранавірус ва Усходняй Еўропе і Расіі
Няпростая сітуацыя і ў нашых суседзяў. Латвія з-за росту захворванняў і сістэмы аховы здароўя, якая працуе на знос, можа звярнуцца па міжнародную дапамогу і разгарнуць палявы шпіталь.
Не ўсё гладка ў Расіі. Там вакцынацыю прайшла толькі траціна жыхароў. У РФ пастаўлены новы сутачны антырэкорд: лік загінуўшых ад каранавіруса перавысіў 900 чалавек.
Ліхаманіць і ўкраінцаў. З-за пагаршэння эпідсітуацыі каранцін у краіне плануюць узмацніць. З нядзелі ў чырвоную зону могуць перайсці Харкаўская і Херсонская вобласці. Гэта значыць, што ўжо на наступным тыдні ў гэтых рэгіёнах будзе ўведзены рэжым лакдаўна.













