Антымігранцкі ўказ Дональда Трампа не ўступіць у сілу ў найбліжэйшы час

5 февраля 2017

Федэральны апеляцыйны суд Сан-Францыска адмовіўся прыняць скаргу адміністрацыі Трампа на рашэнне суда Сіэтла, якое, нагадаю, прыпыніла дзеянне закону на ўсёй тэрыторыі ЗША. Дакумент, які забараняе ўезд у Злучаныя Штаты грамадзянам сямі мусульманскіх краін, быў падпісаны Трампам 27 студзеня. Новая норма прывяла да масавых пратэстаў, яны працягваюцца дагэтуль. Сёння ў Вашынгтоне натоўп, які скандзіраваў: "Любоў і мір", сабраўся ля Белага дома. А ў Нью-Йоркскім аэрапорце Джона Кенэдзі каля тысячы валанцёраў дапамагаюць прыбыўшым у краіну зарыентавацца ў горадзе і нават знайсці жыллё.