Еўрапейскія краіны на фоне росту колькасці захворванняў уводзяць новыя абмежавальныя меры. Людзі, якія за два гады перасыціліся рэжымам ізаляцыі, а зараз і прымусовай вакцынацыяй, масава пратэстуюць супраць чарговых санітарных мер. Так, у Германіі тысячы каранаскептыкаў выйшлі на вуліцы Мюнхена. Яны патрабавалі адмяніць уведзеныя абмежаванні ў рэгіёне, але дыялогу не выйшла. Амаль адразу ж пачаліся затрыманні.
Масавы мітынг антываксераў прайшоў у Аўстрыі. На вуліцы Клагенфурта выйшлі больш як 5 тысяч пратэстоўцаў. Яны патрабавалі ад улад краіны адмяніць абавязковую вакцынацыю.
Каранаскептыкі абураюцца і ў Празе. У сталіцы Чэхіі сотні людзей выступілі супраць санітарнай дыктатуры. Яны лічаць, што антыкавідныя меры ўрада неэфектыўныя і парушаюць правы чалавека.













