Ананімныя званкі аб мініраванні працягваюцца ў Расіі

13 сентября 2017

Ананімныя званкі аб мініраванні працягваюцца ў Расіі ўжо чацвёртыя суткі запар. За гэты час яны закранулі 45 тысяч чалавек у 22 гарадах. Званкі аб закладзеных бомбах паступілі ў Краснаярск, Омск, Чалябінск, Нарыльск, Уладзівасток і Архангельск. У асноўным ананімы паведамлялі аб выбуховых прыстасаваннях у навучальных установах. Сёння прайшла эвакуацыя ў школах, вакзалах, а таксама будынках гарадскіх і рэгіянальных адміністрацый у пяці гарадах Сібіры. У паліцыі ўстанавілі, што званкі паступаюць ад міжнароднага віртуальнага аператара. Паводле папярэдніх звестак, тэлефонныя тэрарысты робяць званкі з Украіны.