Анамальныя снегапады акупіравалі Еўропу

9 января 2019

Снег засыпаў Славакію, Германію і нават Грэцыю. Ахвярамі непагадзі сталі ўжо 13 чалавек. Сотні людзей трапілі ў снежныя пасткі ў Альпах. Ратавальнікі папярэджваюць аб верагоднасці сходу лавін. У Нарвегіі да гэтага часу шукаюць целы загінуўшых чатырох лыжнікаў. Некалькі чалавек загінулі ў гарах у Швейцарыі, Аўстрыі і Германіі. Сотні жыхароў не могуць выйсці за межы сваіх двароў - дарогі заблакіраваныя. Другі дзень у Аўстрыі і Грэцыі зачыненыя школы.

У германскім Місбаху снег мяце і днём, і ноччу, і гурбы ўжо ўдвая вышэйшыя за чалавечы рост. Бесперапынна працуе дарожная тэхніка. А ў Славакіі ў міжнародным аэрапорце "Браціславы" адменена большасць рэйсаў.