Анамальныя маразы ўдарылі па Расіі

30 января 2014

Па ўсёй краіне тэмпература на 15 градусаў ніжэй за норму. У Цэнтральным рэгіёне - амаль мінус 40. Яшчэ халадней было сёння ў Якуціі - мінус 60. У Пермскім краі не абышлося без ахвяр - да смерці змерзлі чацвёра бяздомных. У Екацярынбургу адменены заняткі ў школах, там мінус 35. Выпрабаванні холадам не вытрымліваюць камунальныя сеткі ў Забайкаллі і на Урале. А ў Растове з-за моцных снегападаў ужо другія суткі працягваецца транспартны калапс - цалкам стаіць федэральная траса Дон. У Маскве ўначы зафіксавалі тэмпературу - мінус 35. Некалькі дзясяткаў чалавек шпіталізаваныя з абмаражэннямі.