Анамальныя халады ў ЗША

7 января 2014

Слупкі тэрмометраў апусціліся да адзнакі -30. Рэкорд зафіксаваны ўчора ў штаце Мантана: тут тэмпература была 50 градусаў марозу. Апошні раз такое ў рэгіёне назіралася каля 20 гадоў таму. Сітуацыю да таго ж ускладняе і магутны вецер. Улады ЗША рэкамендуюць жыхарам паўночных штатаў і Сярэдняга Захаду не пакідаць свае дамы без пільнай патрэбы. Праз снегапады не ходзяць цягнікі, закрыліся школы, адмянілі амаль 2 500 авіярэйсаў. Ахвярамі анамальных маразоў сталі ўжо 16 чалавек.