Анамальна цёплае і сухое надвор'е правакуе пажары ў Прымор'і. Неверагодныя кадры

1 марта 2019

Неверагодныя кадры прыходзяць з Прымор'я - машыністы пасажырскага цягніка заснялі на відэа, як іх састаў літаральна прарываецца скрозь заслону агню і дыму. Справа ў тым, што ў рэгіёне ўсталявалася анамальна цёплае і сухое надвор'е. Гэта справакавала мноства прыродных пажараў. З пачатку года выратавальныя падраздзяленні больш як трох з паловай тысяч раз выязджалі на тушэнне травяных палаў.