Анамальная спякота ў Індыі

28 мая 2015

Ахвярамі гарачага надвор'я сталі звыш тысячы 300 чалавек. Амаль тыдзень на поўдні краіны слупок тэрмометра трымаецца на ўзроўні 47 градусаў па Цэльсіі. Шматлікім урачам мясцовых медустаноў давялося выйсці з водпускаў, бо рэзка павялічылася колькасць пацыентаў, якія пакутуюць ад наступстваў спякоты. Самая складаная сітуацыя склалася ў штатах Тэлангана і Андхра-Прадэш. Паводле слоў сіноптыкаў, у найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.