Анамальная спякота і лясныя пажары бушуюць у Аўстраліі

15 января 2014

Адзін чалавек загінуў, ёсць прапаўшыя без вестак. Сотні жыхароў штата Вікторыя эвакуіраваныя. Слупкі тэрмометраў апошнія дні тут паказваюць каля 40 градусаў цяпла. Ускладняе ўсё моцны вецер. Акрамя таго, сіноптыкі гавораць, што зараз часцей за звычайнае ўспыхваюць навальніцы. Абясточаныя сотні жылых дамоў. Мясцовыя пажарныя службы пакуль трымаюць полымя пад кантролем, але патушыць ачагі ўзгарання не атрымліваецца.